У Ляхавіцкім раёне працягваецца акцыя «Нашы дзеці». Старшыня райвыканкама павіншаваў рабят з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу


Эстафета дабрачыннасці прынесла святочны настрой   і ў дзіцячыя  дамы сямейнага тыпу. Навагоднія падарункі рабятам  і бацькам уручылі кіраўнік раёна Аляксандр Камінскі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская, старшыня галіновага прафсаюза Святлана Бялецкая.