У Ляхавіцкім раёне дзікая жывёла стала прычынай ДТЗ

Вечарам 29 снежня  ў  Ляхавіцкім раёне дзікая жывёла стала прычынай ДТЗ.

На 8-ым кіламетры аўтадарогі Баранавічы- Ляхавічы (у напрамку аг. Дарава) перад аўтамабілем  Chery (2015 г.в.) выбегла дзікая жывёла. Магчыма, гэта была казуля. Ляхавічанін  падбіў жывёлу, якая затым пабегла ў невядомым напрамку. Вадзіцель ў ДТЗ  не пацярпеў, быў цвярозы. Машына атрымала механічныя пашкоджанні.

Падчас  праверкі выяўлены факт таго, што аўтамабіль не меў допуск да ўдзелу ў дарожным руху. На вадзіцеля складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.