Аварыя ў Ляхавіцкім раёне

У першы вечар новага года  аварыя здарылася   каля аг. Русінавічы.

Вадзіцель аўтамабіля Volkswagen Polo  няправільна выбраў бяспечную скораць руху, не ўлічыў умовы надвор’я і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Ford Mondeo. 

У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Вадзіцелі былі цвярозыя, прышпілены рамянямі бяспекі. Транспарт атрымаў механічныя пашкоджанні. 

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.