Фінансавая сотня

У мінулую пятніцу напярэдадні прафесійнага свята з прыгожым векавым юбілеем фінансавай сістэмы віншаванні прымалі супрацоўнікі райфінаддзела Ляхавіцкага райвыканкама. Зала купалаўкі, дзе праходзіла ўрачыстасць, у гэты дзень была ўпрыгожана, як кажуць, у тэму: на фоне 100-гадовай лічбы зафіксаваны сюжэты з «фінансавага» жыцця раёна. І гэты фрагмент стаў, дарэчы, класнай фотазонай, на якой пазіравалі госці.

Не з калькулятарамі, не ў шматлікіх разліках і справаздачах, а з кветкамі, усмешкамі і ўзнёслым настроем былі заўважаны ў той дзень ляхавіцкія фінансісты – тыя, хто сёння ў адказе за грашовыя сродкі ўсяго раёна, і хто раней працаваў у аддзеле. Апладысментамі віталі ветэранаў Ірыну Маляр, Софью Асімовіч, Яўгенію Прыхач, Жанну Рулінскую, Валянціну Зубік, Зінаіду Русак, Валянціну Самусевіч, Галіну Хмарук, Алену Маліхтаровіч.
Фінансісты – людзі надзвычай адказныя, дакладныя ў сваіх дзеяннях і ў працы не дапускаюць ніякіх прыблізнасцяў. Да работы адносіны такія, як і да фінансаў: толькі ашчаднасць, прынцыповасць, прафесіяналізм.
Словы падзякі за добрасумленную, надзейную, якасную працу, він-шаванні з юбілейнай датай прымалі фінансісты ад старшыні райвыканкама Аляксандра Камінскага. Кіраўнік раёна уручыў узнагароды начальніку фінаддзела Ірыне Страмавус і галоўнаму бухгалтару Наталлі Дубовік.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса сваё віншаванне таксама завяршыў  уручэннем узнагарод намесніку начальніка фінаддзела райвыканкама Тамары Шумскай і загадчыцы сектара планавання і выканання бюджэту Вользе Лойка.
Шмат цёплых успамінаў, добрых слоў пра сваіх былых калег гучала ад выдатніка фінансавай сістэмы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Ірыны Маляр, якая ўзначальвала аддзел больш за чвэрць стагоддзя.
Да віншаванняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран. У яго працоўнай біяграфіі таксама ёсць «фінансавыя» пасады, прычым амаль два гады ў статусе начальніка адпаведнага аддзела.
Упэўненасць у прафесіяналізме, адчуванне падтрымкі, згуртаванасці – галоўнае, што вызначае выдатны калектыў. І ў сваіх калегах начальнік фінаддзела Ірына Страмавус не сумняваец- ца.
У свой юбілей фінаддзел не пакінуў ніводнага госця без сімвалічнага падарунка – шакаладны рубель стаў выдатнай віншавальнай паштоўкай. А яшчэ гучалі любімыя песні і мелодыі
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.