Шуфлі ў рукі замест адпачынку

У мінулы аўторак пасля ўрокаў дзесяцікласнікі гімназіі Кірыл Праневіч і Ягор Юруць спяшаліся на вуліцу. Праўда, не адпачыць, як многія равеснікі, а сур’ёзна папрацаваць. Кірыл і Ягор – бээрэсэмаўцы і валанцёры. На гэты раз з педагогам-арганізатарам Таццянай Бяганскай юнакі ачышчалі ад снегу тэрыторыю ля помніка загінуўшым воінам на вуліцы Леніна. Дарэчы, над гэтым памятным месцам гімназісты шэфствуюць даўно і ў любы час года.