Пледы ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын

Навагоднія святы – добрая магчымасць падрыхтаваць цікавыя і прыгожыя падарункі не толькі сваім блізкім і родным, але і тым катэгорыямграмадзян, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу: дзецям, пажылым людзям, інвалідам.

Раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын з 10 па 20 снежня правяла дабрачынную акцыю  “Цяпло нашых сэрцаў”.  У ёй прынялі ўдзел нераўнадушныяі творчыя рукадзельніцы, якія двайной ніткай спіцамі ці кручком вязалі квадраты памерам 20 на 20 сантыметраў, а потым злучалі іх у яркія, цёплыя пледы. Кожны выраб атрымаўся не толькі прыгожым, але і арыгінальным, але і непаўторным.

Пледы былі перададзены ў Ганчароўскі  дом сумеснага пражывання пажылых людзей і інвалідаў. Зробленыя ад шчырага сэрца навагоднія падарункі, асабліва прыдатныя ў халодныя зімовыя дні, атрымалі 12 састарэлых людзей.

Такія  арыгінальныя падарункі рыхтаваў увесь раён. А ўстановы адукацыі Жарабковіцкая і Начаўская сярэднія школы, Падлескі дзіцячы сад-базавая школа аказалі садзеянн  ў злучэнні квадратаў у пледы. 

БСЖ  прыняла ўдзел і ў акцыі «Нашы дзеці». Падрыхтавалі навагоднія падарункі са смачнымі цукеркамі, цацкамі, зробленымі сваімі рукамі, канцылярскімі прыладамі і перадалі іх у  ЦКРНіР. 

 28 снежня, такія ж падарункі атрымалі два навучэнцы Жарабковіцкай СШ і два  выхаванцы Жарабковіцкага ДС.

Так раённая арганізацыя БСЖ, а разам з ёй і ўсе неабыякавыя да чужой бяды людзі даставілі радасць у перадсвяточныя дні і падарылі часцінку свайго цяпла многім з тых, хто меў патрэбу ў дапамозе. 

Вялікі дзякуй усім, хто не застаўся ў баку ад дабрачыннасці.

Вольга БУРАК, старшыня раённай арганізацыі БСЖ.