Прапажа знайшлася. Міліцыя адшукала навучэнку ЛДАКа

Навучэнка ЛДАКа Аляксандра Мазуніна, якую шукалі з 9 снежня,  знайшлася.

Супрацоўнікам  крымінальнага вышуку РАУС давялося ехаць   за бяглянкай у сталіцу, дзе яна жыла  на здымнай кватэры. Але дастаўленая ў інтэрнат, яна вечарам  зноў пайшла ў невядомым напрамку…   Праз два дні міліцыя адшукала   першакурсніцу ў Брэсце  і  перадала пад распіску родным у  Салігорск.  

Дзмітрый ПРЫХАЧ, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.