Узбуджана крымінальная справа ў адносінах былога кіраўніка сельгаспрадпрыемства

14 студзеня пракурор Ляхавіцкага раёна па матэрыялах групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 ( замах на злачынства),ч.1 арт. 210 (завалоданне маёмасцю або набыццё права на маёмасць, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў)  КК у адносінах  жыхара раёна 1961 г.н. У  мінулым годзе ён займаў пасаду кіраўніка аднаго з сельскагаспрадпрыемстваў раёна і  ўчыніў спробу крадзяжу металалому (вагой пяць тон агульным коштам 1343 рубля 30 капеек), які знаходзіўся на тэрыторыі прадпрыемства – прадаў яго  23 жніўня без заключэння дагавора продажу  непрацуючаму жыхару Баранавіцкага раёна.  Аднак не давёў злачынны намер да канца:  5 кастрычніка пры спробе вывазу  металу   з тэрыторыі прадпрыемства  пакупнік быў затрыманы   новым дырэктарам.

Са зводкамі РАУС знаёмілася Наталля ПЕРАПЕЧКА.