На заводзе ў Ляхавічах вірус заблакіраваў камп’ютарную інфармацыю

Непрыемны інцыдэнт адбыўся напрыканцы лістапада на адным з заводаў райцэнтра. Там атрымалі па электроннай пошце файл, які аказаўся вірусным і заблакіраваў ваў камп’ютарную інфармацыю.

Дырэктар прадпрыемства звярнуўся ў міліцыю. 15 студзеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт 351 ( наўмыснае знішчэнне, блакаванне, прывядзенне ў непрыдатны стан камп’ютарнай інфармацыі ці праграмы альбо вывад са строю камп’ютарнага абсталявання, альбо разбурэнне камп’ютарнай сістэмы, сеткі ці машыннага носьбіта (камп’ютарны сабатаж) КК.

Жорсткі  дыск адпраўлены на экспертызу.

Чужыя грошы

Жыхар вёскі Дарава-Чыж 12 студзеня ў Падлессі ў перыяд з 12 да 21 гадзіны вырваў замок на дзвярах дома і забраў  адтуль 110 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную справу.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.