Анатолій Васільевіч не мяняе прафесію

Вядучы інжынер па ахове працы групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела па адукацыі райвыканкама Анатолій Салата больш за 30 гадоў у адказе за бяспечныя ўмовы ў навучальных установах.

Шматлікія праверкі, распрацоўкі нарматыўных дакументаў, інструктажы з супрацоўнікамі – гэта далёка не ўвесь пералік яго прафесійнай кампетэнцыі. У такіх пытаннях трэба быць надзвычай адказным, скрупулёзным і ні ў якім разе не абыякавым. Усё гэта – дакладна пра Анатолія Васільевіча. Цікавая акалічнасць: мяняліся назвы яго пасады і аддзела, але ў працоўнай кніжцы першае месца (аддзел народнай адукацыі), куды размеркаваўся выпускніком Пінскага індустрыяльнага педагагічнага тэхнікума, стала адзіным.
Пра работу ён гаворыць захоплена. Сціпла адзначае, што па выніках атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы 25 з іх, якія былі ў статусе «са шкоднымі ўмовамі» пасля мадэрнізацыі скараціліся да двух. Але і гэтую «двойку» ў планах ператварыць у нуль.
Пра што б ні гаварылі, усё зводзілася да аднаго: галоўнае – бяспека.
Такі вось сур’ёзны «бяспечны» чалавек.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.