На Вадохрышча

Хрышчэнне – адно з галоўных праваслаўных святаў, устаноўлена ў памяць хрышчэння ў рацэ Іардан Іісуса Хрыста. Вось і ў мінулую суботу благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі айцец Георгій правёў святочнае богаяўлен- не – прыгожы праваслаўны абрад, а людзі з верай і надзеяй напоўнілі святой вадой ёмістасці.
Лічыцца, што хрышчэнская вада гаючая, на працягу года застаецца свежай і дапамагае пры хваробах, абараняе ад бяды, захоўвае ў доме лад, спакой і дабрабыт.
18 студзеня ўсе жадаючыя маглі акунуцца ў іардані. Абрад асвячэння купелі правёў айцец Максім. Смельчакоў знайшлося ня- мала – 57 чалавек. Моцныя духоўна і фізічна, загартаваныя яны сцвярджаюць, што адчуваюць прыліў сіл і бадзёрасці.
Дарэчы, неба ў ноч з 18 на 19 студзеня было зорным — а гэта верная прыкмета ранняй вясны, цёплых, але дажджлівых лета і восені.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.