Надзвычайны юбілей

Практычна ўвесь асабовы склад Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, за выключэннем тых, хто заступіў на чарговае дзяжурства, а таксама ветэраны РАНС у мінулую суботу сабраліся ў ГДК, каб разам адзначыць 20-гадовы юбілей выратавальнай службы краіны. Раздзяліць святочны настрой прыйшлі кіраўнікі розных службаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, сябры, родныя і блізкія – надзейны тыл і падтрымка. Атмасфера была ўзнёслая, шчырая, добразычлівая і ўрачыстая адначасова.
З прывітальным словам да сённяшніх выратавальнікаў, ветэранаў службы, іх блізкіх звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Навагран. Ён пажадаў усім поспехаў, здароўя і дабрабыту і ўручыў шэрагу супрацоўнікаў ганаровыя граматы і падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета.
Супрацоўнікі РАНС – не толькі выдатныя прафесіяналы, якім пакараецца любая стыхія, яны дастойна выступаюць у разнастайных раённых спартыўных спаборніцтвах, а яшчэ надзвычай творчыя асобы. Напрыклад, першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Гатоўчыц павіншаваў калег вершамі, якія напісаў сам.
Падарункі і граматы атрымалі лепшыя з лепшых, якія з’яўля-юцца прыкладам для сваіх саслужыўцаў. Медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджаны вадзіцелі ПАВЧ Аляксандр Беляновіч і ПАВП № 11 у Ліпску Віктар Гатоўчыц.
Удзельнікі сустрэчы з інта-рэсам паглядзелі відэафільм пра выратавальную службу Ляха-віччыны, яе гісторыю, сённяшні дзень. Самі эмэнэсаўцы і тыя, з
кім яны цесна працуюць (медыкі, супрацоўнікі раёнаў электра-сетак і газазабеспячэння, АДАІ), расказвалі пра будні РАНС, а бацькі, жонкі, дзеці выратаваль-нікаў гаварылі пра тое, як ганарацца сваімі блізкімі.
Са святочнай сцэны гучала нямала шчырых і цёплых слоў у адрас віноўнікаў свята – тых, хто пры любых умовах, у любы час сутак і пры любым надвор’і спяшаецца на дапамогу.
Святочны настрой удзельнікам сустрэчы стваралі самадзейныя артысты.
А яшчэ была фотазона, дзе кожны мог атрымаць на памяць здымак у форме супрацоўніка РАНС. Многія скарысталіся магчымасцю напісаць віншаван-ні і пажаданні на імправізаванай вялікай віншавальнай паштоўцы.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея Варановіча.

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар –такі дэвіз і аснова работы выратавальнікаў. 19 студзеня ў іх асабістым календары займае асаблівае месца. Гэта прафесійнае свята мужных, смелых, гатовых у любы момант прыйсці на дапамогу. Пра будні і выхадныя дні службы гавораць сённяшнія і былыя супрацоўнікі РАНС, члены іх сем’яў.

Уладзімір ГАНЧУК,
былы начальнік РАНС:

– У 1987 прыехаў у Ляхавічы начальнікам інспекцыі дзяржпажнагляду, потым узначаліў пажарна-выратавальную службу. У нас заўжды была дружная зладжаная каманда. Многія з тых маладых хлопцаў, якіх я прымаў на выратавальную службу, сумленна працуюць і сёння. Сапраўдныя мужчыны!

Валерый СВЯНТЭЦКІ,
былы намеснік начальніка РАНС:

– Выратавальнік – не проста пра-фесія, работа, гэта прызванне, лад жыцця. Я выпадкова трапіў на гэту службу, якая стала маім лёсам. Мне пашчасціла працаваць з прафесіянала- мі – годнымі, надзейнымі, гатовымі заўжды прыйсці на дапамогу. Для кожнага важна, каб яго чакалі дома, ад атмасферы ў сям’і залежыць у многім і якасць нашай работы.

Аляксандр БАЎТРУКЕВІЧ,
былы начальнік Тальмінавіцкага ПАВП:

– Больш за два дзесяцігоддзі майго жыцця звязаны з прафесіяй пажарнага. Цяпер ужо і не падлічу, колькі было выездаў на ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Але мы не толькі ўтаймоўвалі стыхію, але і займаліся прафілактычнай работай сярод насельніцтва. Шмат увагі – фізічнай падрыхтоўцы, бо слабакам не месца ў нашай прафесіі. Ганаруся, што і мой сын прадаўжае выратавальную дынастыю.

Ігар РАКУЦЬ,
дыспетчар РАНС:

– У нашай рабоце многае залежыць ад зладжанасці дзеянняў. Мая зада-ча – прыняць сігнал аб надзвычайнай сітуацыі, літаральна за некалькі секунд даведацца як мага больш інфармацыі і аператыўна адправіць дзяжурны нарад на месца здарэння. Таксама неабходна звязацца з іншымі экстраннымі службамі, каб скаардынаваць сумесныя дзеянні.

Аляксей КОКТЫШ,
вадзіцель ПАВЧ № 1:

– З дзяцінства падабаліся аўтамабілі. Цяпер працую вадзіцелем у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці. І гэта надзвычай адказна. Тэхніка павінна заўжды быць у спраўным стане і поўнай гатоўнасці, каб ў лічаныя хвіліны прыбыць па выкліку на ліквідацыю надзвычайнай сітуацыі.

Юрый ТАРАНДА,
начальнік каравула ПАВЧ № 1:

– Кожная змена, каравул – гэта зладжаная каманда, якая вырашае важную задачу. Дапамога можа спатрэбіцца землякам у самых розных сітуацыях. Таму стараемся як мага часцей адпрацоўваць разнастайныя сітуацыі падчас трэніровак, бо, як вядома, цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі.

Таццяна КРЫВАРУЦКАЯ:
– Мой муж Андрэй – надзейны, дужы, мы з дзецьмі за ім, як за каменнай сцяной. Канешне, вельмі яго любім і хвалюемся за яго – служба напружаная і небяспечная. Перажываю, калі па горадзе імчыць з сірэнай пажарная машына: значыць недзе здарылася бяда, і Андрэю ці яго калегам трэба абавязкова з ёю справіцца.

Рома ГАТОЎЧЫЦ:
– Мой тата – выратавальнік, ён умее тушыць пажары. Мы з мамай яго вельмі любім. Хачу, каб тата часцей быў дома і гуляў са мной. А калі вырасту – таксама стану выратавальнікам.

Сям’я Крываруцкіх: Андрэй, Таццяна, Оля, Дзімка.
Ветэраны выратавальнай службы Валерый Свянтэцкі, Уладзімір Ганчук (на пярэднім плане), Аляксандр Баўтрукевіч, Леанід Зубік, Віктар Дзямід.