Наша Брэсцкая крэпасць

Большасці нашых сучаснікаў пашчасціла ніколі не бачыць вайны. І гэтым бясцэнным шчасцем мы абавязаны пакаленню пераможцаў Вялікай Айчыннай.
Яны не хацелі стаць героямі. Хіба зусім крыху: быць падобным на стаханаўку Пашу Ангеліну ці лётчыкаў, якія выратавалі чалюскінцаў… Для звычайных людзей, якія марылі пра простыя чалавечыя радасці, будавалі планы на заўтра і пасля, вучыліся, гадавалі дзяцей, жартавалі, усё змянілася ў адзін дзень. Мужчыны і жанчыны, шаноўнага ўзросту і падлеткі, кадравыя ваенныя і тыя, хто яшчэ ўчора старанна араў зямлю, лячыў землякоў, збіраў трактары, сталі абаронцамі Айчыны. На франтах, у падполлі, партызанскіх атрадах, у тыле ворага і на эвакуіраваных заводах яны набліжалі Вялікую Перамогу. А да яе вялі доўгія 1418 дзён і начэй. А яшчэ – мужны прыклад абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія прынялі на сябе першы ўдар ворага і для мільёнаў сваіх суайчыннікаў, для нашчадкаў, для ўсяго свету сталі сімвалам мужнасці і непахіснай стойкасці.
Але з кожным днём удзельнікаў і сведкаў той страшнейшай з войнаў становіцца ўсё менш. Толькі гэта зусім не значыць, што час аддаляе важкасць подзвігу. Ніхто не забыты, нішто не забыта. Сённяшняе пакаленне памятае, ганарыцца, шануе. Пачуйце. І праект «ЛВ» «Памяць сэрца», прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі, гатовы пацвярджаць гэта зноў і зноў.

У чэрвені 1982 года 5 «А» клас, у якім вучылася Наталля
Марозава, пабываў на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці.

На ўсё жыццё 

1982 год. Наш 5 «А» перамог у школьным спаборніцтве па здачы металалому, за што яго ўзнагародзілі паездкай у Брэсцкую крэпасць-герой. Як жа мы чакалі гэты дзень! І вось у сярэдзіне чэрвеня аўтобус са школьнікамі імчыць у абласны цэнтр. Тры гадзіны дарогі пра-ляцелі непрыкметна – жар-тавалі, смяяліся, спявалі песні. І наколькі ж змяніўся настрой, калі зрабілі першыя крокі па тэрыторыі мемары-яльнага комплексу. Нават хлопцы-свавольнікі неяк раптам пасур’ёзнелі.
Экскурсавод расказвала, як у чатыры гадзіны раніцы
фашысты напалі на крэпасць, што яе гераічная абарона доўжылася месяц. Мы лавілі кожнае слова, а потым, узрушаныя, не маглі адарваць вачэй ад манументаў «Смага»
і «Мужнасць». Уразілі надпі-сы на сценах у казематах: «Памром, але з крэпасці не пойдзем», «Бывай, Радзі-ма»… Перад вачамі ў школь-нікаў паўставалі вобразы знямоглых, знясіленых, пара-неных абаронцаў, якія да апошняга патрона змагаліся з ворагамі.
Уражанняў пасля той экскурсіі было шмат, пра подзвіг герояў Брэсцкай крэпасці мы потым пісалі ў сачыненнях.
І літаральна ўвесь клас прачытаў Сяргея Смірнова «Брэсцкая крэпасць».
З заміраннем сэрца глядзела фільм «Бессмяротны гарнізон». Пра абарону Брэсцкай крэпасці нам расказвала класны кіраўнік Людміла Пятроўна Найда на класных гадзінах, а на піянерскіх зборах – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ісаак Зелікавіч Бярковіч, які ваяваў з ворагамі ў партызанскім атрадзе.
Некаторыя мае аднакласнікі выбралі прафесію ваеннага. Думаю, што ў многім на гэта паўплывала менавіта экскурсія ў Брэсцкую крэпасць.
Некалькі гадоў назад паглядзела новы фільм «Брэсцкая крэпасць». Лічу, было б правільна, каб яго ўбачылі падлеткі, моладзь. Каб ведалі, якой цаной нам дасталіся свабода і незалежнасць, і цанілі самую галоўную каштоўнасць – мір.
Наталля МАРОЗАВА,
галоўны спецыяліст ЦБП № 135
г. Ляхавічы ААТ «Белаграпрамбанк».

Прысяга ў крэпасці

Я служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгадзе. Прымаў прысягу ў Брэсцкай крэпасці. Сама падзея стала для кожнага салдата ўрокам патрыятызму, а месца, дзе яна адбылася, шматразова ўзмацніла пачуцці. 16 чэрвеня 2017 года – дзень, які буду трымаць у памяці заўсёды.
Мы гаворым, што армія – школа жыцця, прайсці якую нялёгка. А хіба можа быць простай справай адказнасць за мір? І як жа складана было тады, у 41-ым, нашым абаронцам, якія на гэтым месцы глядзелі смерці ў вочы.
Салдат зусім па-іншаму ўспрымае Брэсцкую крэпасць: гэта не школьная экскурсія, не параграф з падручніка. Гэта жывы подзвіг, які здзейснілі такія, як ты. Маршыруючы каля галоўнага манумента, адчуваеш адказнасць: цяпер мая чарга паклапаціцца пра мір у краіне. Калі гучаць словы прысягі, калі побач з табой на цырыманіяльнай плошчы ўвесь гарнізон (ёсць у армейскіх радах і ляхавічане) – вось яна, еднасць пакаленняў. Ты нібы адчуваеш моц духу, стойкасць, непахіснасць тых, хто абараняў Брэсцкую крэпасць. Хвіліна памяці, вечны агонь, імёны на мемарыяльных плітах… Усё гэта ўзрушвае, натхняе, служба становіцца больш асэнсаванай. І яшчэ, важнае – удзячнасць за тое, што ў гэты дзень побач мая сям’я і сябры, якія прыехалі ў такі адказны дзень.
У час службы мне пашчасціла прайсціся страявым крокам па галоўных вуліцах сталіцы – стаць удзельнікам урачыстага парада, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Такая падзея – гонар для кожнага ваеннаслужачага. Але ў тыя хвалюючыя хвіліны, калі эмоцыі перапаўняюць, ты разумееш: вось яно шчасце – мірнае неба, упэўненасць, што заўтра будзе таксама спакойным, дзеля гэтага і варта служыць.
Антон ЯВАРЧУК, радавы запасу.

Датыкнуцца сэрцам

Для мяне з Брэсцкай крэпасці пачынаецца не толькі Брэст, але ўся Беларусь. Прыехаць і пачаць знаёмства з горадам менавіта адсюль –
з гэтай кропкі гераічнага мінулага краіны. Тут па-іншаму глядзіш на вядомыя рэчы, па-іншаму адчуваеш, бачыш і разумееш, што значыць мір. Ні адзін падручнік не раскажа пра вайну, як пісьмо партызана, дзе застылі апошнія развітальныя словы маме; як стары пажоўклы здымак, на якім яшчэ жывыя ўсе баявыя сябры; як разбіты гадзіннік, на якім застыў час тых крывавых падзей.
Так здарылася, што адной-чы на святочныя выхадныя
9 мая не паспела купіць білет дадому, затое адкрыла для сябе Брэсцкую крэпасць па-новаму. Лічу, што ў Дзень Вялікай Перамогі чалавеку, які ўдзячны за мірнае жыццё
і разумее цану гэтаму найвялік-шаму шчасцю, важна быць у месцы памяці, побач з іншымі.
Але гэта свята ў Брэсцкай крэпасці – штосьці невера-годнае. Сотні людзей з кветкамі, партрэтамі сваіх дзядоў і прадзедаў – памяць жыве. У параднай форме маршыруе моц і абарона краіны – сённяш-нія ваенныя. Ветэраны вайны усміхаюцца, час ад часу выці-раючы слёзы… Мне хочацца верыць, яны бачаць удзячнасць нашчадкаў. Мы жывём шчасліва, як самы дарагі скарб, шануем мір і ўдзячны за яго героям Вялікай Айчыннай.
У Брэсцкай крэпасці хочацца згубіцца… у гэтых імёнах, падзеях, гісторыях. Сюды цягне вяртацца зноў, яшчэ раз спыніцца ля Вечнага Агню, пабываць на экскурсіі ў музеі крэпасці-героі, таму што нават такое датыкненне да подзвігу робіць нас больш свядомымі, перакананымі і моцнымі духам.
Дар’я Гачко,
навучэнка Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.