Назначэнне

Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, з 16 студзеня 2019 года на пасаду начальніка Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях назначаны маёр унутранай службы ЧОПКА Дзмітрый Пятровіч. Раней ён працаваў на пасадзе начальніка Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.