Як нараджаецца прававая кніга

Сярод вялікай колькасці друкаваных твораў мастацкай і навуковай літаратуры ганаровае месца займаюць кнігі прававой тэматыкі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – друкаваныя выданні Канстытуцыі і кодэксаў Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўных прававых актаў.

Фота БЕЛТА

Ужо 20 гадоў НЦПІ выпускае якасную друкаваную прадукцыю прававой тэматыкі. Першым у 1998 годзе стаў Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Зараз штогод на кніжных паліцах з’яўляецца каля 150 тысяч экзэмпляраў выданняў больш як 25 найменняў, выпушчаных НЦПІ.
Для юрыстаў, эканамістаў, кадравікоў, дзяржаўных служачых нашы кнігі сталі настольнымі, а студэнты выкарыстоўваюць іх як вучэбныя дапаможнікі пры вывучэнні прававых дысцыплін, падрыхтоўцы дакладаў і рэфератаў. Адказы на прававыя пытанні, якія хвалююць многіх грамадзян, змяшчаюць выданні з серыі «Прававая бібліятэка НЦПІ».
Друкаваныя выданні Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі – гэта, па-першае, прававая інфармацыя ад першакрыніцы: прававыя акты паступаюць у НЦПІ непасрэдна ад дзяржаўнага органа, якім былі прыняты. Па-другое, гэта толькі правераная кваліфікаванымі рэдактарамі і юрыстамі інфармацыя. Па-трэцяе, выданні НЦПІ выпушчаны на якаснай паперы, таму іх прыемна гартаць. Дзякуючы ўсяму гэтаму, НЦПІ заслужана карыстаецца даверам кліентаў, а нашы выданні пазнавальныя ў любым кніжным магазіне.
Набываючы чарговы экзэмпляр, напрыклад, Працоўнага кодэкса, мала хто задумваецца, колькі людзей задзейнічана ў працэсе стварэння кнігі, і які аб’ём работы выконваецца для таго, каб яна аказалася ў вашых руках.
Перад выпускам друкаванага выдання, якое змяшчае нарматыўныя прававыя акты, ажыццяўляецца пэўны комплекс работ. Дзеючыя прававыя акты прыводзяцца ў кантрольны стан шляхам унясення ўсіх змяненняў і дапаўненняў, якія маюцца на момант падрыхтоўкі да выпуску.
Любы новы прававы акт праходзіць праз некалькі падраздзяленняў НЦПІ. Пасля прыняцця дакумент
рэгіструецца і атрымлівае ўнікальны нумар рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Затым ажыццяўляецца яго афіцыйнае апублікаванне на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by).
Паралельна з гэтым вядзецца рэдактарска-карэктарская апрацоўка дакумента. Пасля падрыхтоўкі арыгінал-макета можна пачынаць выданне кнігі на паліграфічным прадпрыемстве. І толькі пасля гэтага доўгага і працаёмкага працэсу друкаваныя выданні трапляюць на паліцы кніжных магазінаў.
Выконваючы сваю асноўную функцыю – прававая асвета грамадзян, НЦПІ клапоціцца пра дакладнасць інфармацыі, якая прадастаўляецца, і якасць прадукту, які атрымлівае спажывец. Не важна, юрыст вы ці бухгалтар, студэнт ці пенсіянер, прадпрымальнік ці хатняя гаспадыня, вы маеце права і павінны ведаць свае правы і абавязкі, умець арыентавацца ў заканадаўстве сваёй краіны.
Атрымлівайце правераную прававую інфармацыю на паліцах кніжных магазінаў, у інтэрнэт-магазінах і НЦПІ, а таксама яго філіялах, якія дзейнічаюць у кожным абласным цэнтры.
Мы робім права даступным для ўсіх.
Па матэрыялах рэгіянальнага цэнтра
прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці.