Сеткі расстаўляюць пастку

Просьба аб дапамозе ў сацыяльных сетках можа аказацца пасткай, расстаўленай зламыснікамі

У апошні час на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зафіксаваны рост выяўленых злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі. Усе злачынствы былі ўчынены праз сацыяльныя сеткі.
Так, неўстаноўленыя асобы ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да старонак жыхароў г. Ляхавічы ў сацыяльных сетках. Пасля гэтага дзейнічалі ад імя гэтых землякоў, разаслалі паведамленні з просьбай выслаць фотаздымкі абодвух бакоў банкаўскіх пластыкавых картак пад рознымі прапановамі. Атрымаўшы іх, зламыснікі пераводзілі грашовыя сродкі з банкаўскіх картак ляхавічан на банкаўскія карткі банкаў Расійскай Федэрацыі.
У даны момант папярэдняе расследаванне па крымінальных справах прыпынена з-за неўстанаўлення асобы, якая належыць прыцягненню ў якасці абвінавачванага.
Усім карыстальнікам глабальнай сеткі трэба быць больш абачлівымі, каб не стаць ахвярай зламыснікаў. У выпадку атрымання паведамленняў з просьбамі сфатаграфаваць банкаўскую картку і выслаць адлюстраванне, паведаміць нумар банкаўскай карткі, перавесці куды-небудзь грашовыя сродкі, абавязкова звязвайцеся з асобамі, ад якіх атрымалі падобны запыт, іншымі сродкамі сувязі, каб упэўніцца ў праўдзівасці просьбы.
Аляксей ШЧАРБАКОЎ,
намеснік пракурора
Ляхавіцкага раёна.