Пасля перамогі Надзеі Астапчук Беларусь у медальным заліку Алімпіяды-2012 перамясцілася на 13-е месца

Дзякуючы залатому медалю Надзеі Астапчук у штурханні ядра беларуская каманда на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане з 8 узнагародамі (3 залатыя медалі, 2 сярэбраныя і 3 бронзавыя) перамясцілася на 13-е месца.

Лідзіруе каманда Кітая — 64 медалі (31-19-14). На другім месцы амерыканцы — 61 (28-14-19), на трэцім Вялікабрытанія — 40 (18-11-11).

Расія пакуль займае сёмае месца: 40 медалёў, з іх 6 залатых, па 17 сярэбраных і бронзавых.

На 6 жніўня алімпійскія медалі заваёўвалі 58 краін

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *