Пытанні аграрнай важнасці

Студзеньскае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пачалося з прыемнага моманту. Раённыя пераходныя Ганаровыя сцягі за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур, бульбы, па рэалізацыі малака і прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2018 годзе ўручаны СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван Вітко); за дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці цукровых буракоў, насення рапсу – ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон Булаты).

Менавіта гэтыя гаспадаркі, а таксама ЗАТ «Белпрампрыбор» і ДП «Нача» неаднойчы прыводзіліся ў якасці прыкладу, як трэба працаваць, каб мець дастойныя вынікі. Пытанне аб стане і перспектывах развіцця жывёлагадоўчай галіны раёна, удзелу і ўзаемадзеяння перапрацоўчых арганізацый у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці было на парадку дня.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі ахарактарызаваў справаздачу па гэтым пытанні, якую трымаў яго першы намеснік Іван Шматко, як аналітычную і дэталёвую. А прапановы па выпраўленні сітуацыі назваў канструктыўнымі і дзейснымі. Гэта своеасаблівая праграма дзеяння для кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў.

Рэзервы? Ёсць

Выяўленне рэзерваў кожнай гаспадаркі Іван Шматко назваў асноўнай мэтай свайго выступлення і акцэнтаваў увагу на максімальным выкарыстанні існуючага патэнцыялу. Ён пра-
аналізаваў стан спраў у жывё-
лагадоўлі, прадставіў параў-нальную карціну 2018 года і 2011 года (аднаго з самых выніковых для сельскагаспадарчай галіны Ляхавіччыны). Начальнік райсельгасхарчу адзначыў, што без павелічэння пагалоўя статка не будзе ні добрых надояў, ні істотных прываг.
Што маем? Агульнараённы статак за 7 гадоў павялічыўся толькі на 885 галоў. Для параўнання: у некаторых раёнах Брэстчыны –
у 5-6 разоў больш. Асабліва змінусавалі ААТ «Шлях новы», райаграсэрвіс, КСУП «Ліпнянка», «Тальмінавічы». Не толькі для іх, а для пера-важнай большасці іншых сельгаспрадпрыемстваў задача нумар адзін – напаўненне фермаў. Тычыцца гэта і дойнага статка, які зменшыўся ў параўнанні з 2017 годам на 117 рагуль. Калі «Ляхавіцкі», «Нача, «Жарабковічы», «Белпрампрыбор» з года ў год павялічваюць пагалоўе, то, напрыклад, у «Ліпнянцы» і «Востраве-Агра» ў апошнія гады засталося 37– 40 пра-цэнтаў колішняга статка, у райаграсэрвісе пагалоўе зменшылася на 200 рагуль.
У якасці станоўчага прыкладу Іван Шматко прывёў ЗАТ «Белпрампрыбор». Гэта сельгаспрадпрыемства ўпэўнена рухаецца наперад, тут растуць як колькасныя, так і якасныя паказчыкі, пры тым, што ў гаспадарцы далёка не самыя ўрадлівыя землі, старыя фермы і тэхніка. Але кіраўніцтва не сядзіць на месцы, шукае і знаходзіць выйсце.
Яшчэ адзін важкі крытэрый – шчыльнасць жывёлы. У нашым раёне на 100 гек-тараў сельгасугоддзяў пры-ходзіцца 54 галавы БРЖ (сярэднеабласны паказчык – 72).
Менш, чым у нас, толькі ў суседнім Ганцавіцкім раёне.
– Узнаўленне статка ў жы-вёлагадоўлі можна параўнаць з сяўбой у раслінаводстве. У тых гаспадарках, дзе да гэтай справы адносяцца абыякава – вынік нізкі. У «Шляху новым», «Ліпнянцы», райаграсэрвісе ў статку – 30-40 працэнтаў ялавых кароў. І гэта ёсць прамая эканамічная страта, бо кожная такая карова не дадае мінімум дзве тоны малака за год, а ў цэлым па раёне за гэты час мы губляем больш за тры мільёны рублёў, – зазначыў першы намеснік старшыні райвыканкама.

Спрыяльныя прывагі і якасныя надоі

Тэхналагічнай ці спрыяльнай прывагай для паспяховага развіцця жывёлагадоўлі з’яўляецца паказчык 750 грамаў, які, па словах Івана Шматко, можна атрымаць ва ўсіх без выключэння гаспадарках раёна пры ўмове выканання тэхналогіі вырошчвання маладняку БРЖ. На справе сярэднераённы паказчык летась склаў 526 грамаў (мінус 124 грамы да 2017 года), а ў «Шляху новым» –
327 грамаў, райаграсэрвісе – 359, «Тальмінавічах» – 86. Для параўнання: «Ляхавіцкі» – 763 грамы, «Нача» – 635 грамаў.
Наступныя лічбы тычацца вырошчвання БРЖ. З 2011 па 2018 гады ў «Шляху новым», райаграсэрвісе, «Ліпнянцы» колькасць жывёлы скарацілася напалову. А ў «Начы» вырасла ў 2,5 раза, «Белпрампрыборы» – у 1,8 раза.
Стракацяць надоі. Выдатныя дасягненні СВК «Ляхавіцкі», ЗАТ «Белпрампрыбор», станоўчая дынаміка ДП «Нача», ААТ «Жарабковічы», і разам з тым па Брэсцкай вобласці сярэдні надой на карову з 2011 года павялічыўся на 1115 кілаграмаў, па нашым раёне – на 181. Калі параўноўваць леташнія і пазалеташнія паказчыкі, ад кожнай рагулі мы недабралі 176 кілаграмаў. Значна змінусавалі райаграсэрвіс, «Ліпнянка», «Востраў-Агра». У мінулым
годзе з шасці МТФ раёна, абста-
ляваных даільнымі заламі, тры («Вялікая Лотва», «Навасёлкі» «Шляху новага», «Падбарочча» райаграсэрвіса) не атрымалі запланаваных ад кожнай каро-вы 5 000 кілаграмаў малака.
Што тычыцца прадукцыйнасці дойнага статку, то ў 2011 годзе надой па ляхавіцкіх гаспадарках перавышаў абласны на 228 кілаграмаў, па выніках 2018 года – мы адсталі.

Кадры і планы

Асаблівы акцэнт зроблены на кадравым забеспячэнні сельгаспрадпрыемстваў, бо,
бясспрэчна, за ўсімі вышэй-згаданымі пралікамі стаіць аб’ектыўны фактар. Відавочны недахоп спецыялістаў сярэд-няга звяна.
Старшыня райвыканкама задаў кіраўнікам пытанне: чаму не заключаюць дагаворы на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі, тым больш што ў нашым раёне ёсць агракаледж з выдатнай навуковай і матэрыяльна-тэхнічнай базай?
Аляксандр Камінскі заўважыў, што ў кіраўніцтва некаторых гаспадарак няма дэталёвага плана падняцця эканомікі, падкрэсліў: куды больш актыўную пазіцыю павінны займаць і прафсаюзы .
На пасяджэнні райвыканкама не толькі прааналізавана работа жывёлагадоўчай галіны за мінулы год, але і сёлетнія агучаны задачы. Да канца года неабходна павялічыць агульнараённы статак з 29466 да 31709 галоў, дойны адпаведна – з 10608 да 11000. Гадавы надой на адну карову павінен скласці 5261 кілаграм малака. Трэба завяршыць будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчых аб’ектаў.
За выключэннем «Белпрам-прыбора» ва ўсіх сельгаспрад-прыемствах неабходна замяніць не менш за 30 працэнтаў даільнага абсталявання, якое эксплуатуецца больш за 10 гадоў.
Прыняты і іншыя рашэнні.

Галіна КАНЬКО.