Ніхто не хацеў саступаць

Быў вельмі масавы старт. Чэмпіянат раёна па шашках сабраў у мінулую суботу рэкордную за апошнія гады колькасць удзельнікаў: асабістае першынство ў сваіх намінацыях разыгрывалі 24 мужчыны і 18 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Сам гэты факт плюс момант працягласці – ніхто не хацеў саступаць – многіх партый расцягнулі турнір на доўгія гадзіны. Так што імёны пераможцаў і прызёраў сталі вядомыя бліжэй да вечара. У мужчын трэцяе месца заваяваў Леанід Тарлюк, другі прыз дастаўся Генадзію Сокалу, а «карону» пераможца прымераў Алег Вайшэвіч. У спаборніцтве жанчын трэці вынік паказала Святлана Бузук, віцэ-чэмпіёнкай раёна стала Вольга Войтуль, а чэмпіёнкай – Людміла Тарлюк.
Чэмпіянаты раёна па тых ці іншых відах спорту становяцца яшчэ і этапамі круглагадовай комплекснай спартакіяды працоўных калектываў Ляхавіцкага раёна. Шашачны этап спартакіяды выйграла каманда ААТ «Жарабковічы» ў складзе Леаніда Варвашэвіча і Вольгі Войтуль, другое месца ў каманды СДЮШАР раёна, якую прадстаўлялі Іван Купрык і Людміла Тарлюк, трэцяе – у Востраўскай СШ, за якую выступілі Яўгеній Ляўковіч і Тамара Май. Турнірам шашыстаў і завяршыўся другі этап спартакіяды працоўных калектываў. Агульны залік узначаліла каманда ААТ «Жарабковічы».
Іван КАВАЛЕНКА.