Невядомы пашкодзіў аўтамабіль і паехаў з месца ДТЗ

У міліцыю звярнуўся ўладальнік   Volkswagen Vento з заявай пра механічнае пашкоджанне аўтамабіля.

 2 лютага каля 10 гадзін раніцы   ён паставіў машыну  ў двары дома №21 па вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры без прыкмет дэфармацыі.  Калі ж сёння падышоў да транспартнага сродку, то ўбачыў, што яго заднія дверцы падрапаныя  і памятыя.

Вінаваты з месца ДТЗ паехаў. АДАІ праводзіць вышуковыя мерапрыемствы. 

Аляксандр  АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.