Аўтамабіліст у Ляхавіцкім раёне наехаў на агароджу і адправіўся далей

Жыхарка вёскі Літва    напісала заяву ў міліцыю пра тое, што калі яна знаходзілася на рабоце, невядомы аўтамабіліст наехаў на  бетонную агароджу каля дома.  Вадзіцель з месца ДТЗ паехаў.

АДАІ праводзіць вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні вінаватага. Супрацоўнікі АДАІ крыху пазней знайшлі вадзіцеля, які ўчыніў аварыю. Ідзе праверка.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Фота АДАІ