Урок на супрацьпажарную тэму. Рэспубліканская акцыя “Бяспека ў кожны дом!” ахоплівае ўсё больш жыхароў Ляхавіцкага раёна

Рэспубліканская акцыя “Бяспека ў кожны дом!” ахоплівае ўсё больш   жыхароў раёна. Падчас яе другага этапа супрацоўнікі РАНС завіталі ў аддзяленне дзённагазнаходжання для грамадзян пажылога ўзросту  ТЦСАН. 

Наведвальнікі ўстановы людзі з актыўнай пазіцыяй і вялікім жыцёвым вопытам, але з інтарэсам паслухалі правілы бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, якія нагадаў першы намеснік начальнікаРАНС Сяргей Гатоўчыц. Ён акцэнтаваў увагу на прычынах узгаранняў, растлумачыў важнасць абсталявання дамоў і кватэр  аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, рэкамендаваў правяраць спраўнасць разетак і электрапрыбораў, не пакідаць іх уключанымі без нагляду.  

Быў і кінасеанс: відэафільм  яшчэ раз прадэманстраваў , што можа здарыцца, калі не выконваць правілы пажарнай бяспекі.  

Віктарына  на супрацьпажарную тэматыку падагульніла атрыманыя веды і парады. Прыемным бонусам за правільныя адказы сталі  прызы ад выратавальнікаў.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Фота з архіва РАНС.