ProКантракт-2. 10 простых крокаў да ваеннай службы па кантракце

Паступіць на ваенную службу па кантракце не толькі вельмі прэстыжна, але і даволі проста. Час правядзення стандартных праверак і афармлення дакументаў займае ў сярэднім ад двух тыдняў да месяца і не перавышае тэрмінаў звычайнага працаўладкавання. Розніца толькі ў аб’ёме папярэдніх праверак кандыдата, якія абумоўлены спецыфікай праходжання ваеннай службы і прафесіянальнымі нагрузкамі. Калі вы цвёрда прынялі рашэнне паступіць на кантрактную службу на пасаду сяржанта і салдата, упэўнена трымайцеся прыведзенага ніжэй алгарытму.

Крок першы

Звярніцеся ў ваенны камісарыят  ці воінскую часць

У ваенным камісарыяце па месцы жыхарства трэба падаць заяву, якая будзе разгледжана ваенным камісарам на працягу пяці рабочых дзён. Спецыялісты падрабязна раскажуць вам пра наяўнасць вакантных пасад у воінскіх часцях, удакладняць парадак паступлення і ўмовы прахо-джання ваеннай службы па кантракце. Калі вы жадаеце праходзіць ваенную службу за межамі свайго горада, раёна ці вобласці, то можаце звярнуцца ў ваенныя камісарыяты, размешчаныя ў іншых раёнах і абласцях.
Работнікі ваенкаматаў прадаставяць адрасы і нумары службовых тэлефонаў службовых асоб воінскіх часцей, да якіх можна звярнуцца па пытаннях паступлення на кантрактную службу.
Калі ж вы валодаеце інфар-
мацыяй пра наяўнасць вакансіі, якая вам падыходзіць, у канкрэтнай воінскай часці – можаце смела звяртацца да яе камандзіра.

Крок другі

Падрыхтуйце пакет дакументаў
Гэта пазбавіць вас ад неабходнасці наведваць воінскую часць шмат разоў. У тыпавы пакет дакументаў уваходзяць:
аўтабіяграфія, напісаная ўласна-ручна ці з выкарыстаннем друкаваных тэхнічных сродкаў, пры гэтым яна павінна быць абавязкова вамі падпісана, не забудзьцеся указаць прозвішчы, імёны і імёны па бацьку членаў вашай сям’і і блізкіх сваякоў, даты і месцы іх нараджэння, дзе яны пражываюць і род іх заняткаў;
копіі старонак 25 (аб рэгістрацыі па месцы жыхарства), 31 і 32 пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; дакументаў аб адукацыі; ваеннага білета (пры наяўнасці); працоўнай кніжкі (пры наяўнасці); пасведчання на права кіравання транспартным сродкам, іншай спецыяльнай тэхнікай (пры назначэнні на адпаведную пасаду);
пасведчання аб заканчэнні ваеннага вучэбнага падраздзялення (пры наяўнасці); іншых дакументаў, якія сведчаць пра неабходную падрыхтоўку ці кваліфікацыю;
характарыстыка з апошняга месца работы ці вучобы, а для ваеннаслужачага – характарыстыка-рэкамендацыя камандзіра воінскай часці па месцы службы;
фотаздымак памерам 2,5 на 3,5 см;
дэкларацыя аб даходах і маёмасці.
Акрамя таго, кандыдатам, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, неабходна прадаставіць пасведчанне аб накіраванні на работу ці даведку аб самастойным працаўладкаванні.
Усе копіі дакументаў могуць быць засведчаны ў воінскай часці ці ў ваенным камісарыяце, таму да натарыуса вам звяртацца не давядзецца.

Крок трэці

Падайце заяву на імя  камандзіра воінскай часці
Патрэбна прыбыць у назначаны час у воінскую часць. Не забудзьце ўзяць з сабой дакументы – арыгіналы і іх копіі.
Афіцэры-кадравікі правядуць з вамі папярэднюю гутарку і вызначаць магчымасць паступлення на ваенную службу па кантракце, а таксама паведамяць, у якое воінскае падраздзяленне і на якую пасаду вы можаце быць назначаны.
Калі вы будзеце згодны з прапановай, то асабіста пададзіце заяву на імя камандзіра воінскай часці з хадайніцтвам аб прыёме на ваенную службу па кантракце разам з падрыхтаванымі дакументамі.
Майце на ўвазе, што пры адсутнасці ў воінскай часці вакантных пасад, на якія вы можаце быць назначаны ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй, або пры ўстанаўленні праблем з законам, якія ў вас меліся, вы атрымаеце пісьмовую адмову ў паступленні на ваенную службу па кантракце.

Крок чацвёрты

Атрымайце накіраванне  на медыцынскі агляд
Медыцынскі агляд пройдзе ў два этапы. У накіраванні будуць указаны месцы яго праходжання.

Крок пяты

Прайдзіце папярэдні медыцынскі  агляд у ваенным камісарыяце

Крок шосты

Прайдзіце канчатковы медыцынскі агляд
З гэтай мэтай вам неабходна прыбыць у назначаную лячэбную ўстанову.
Пасля праходжання агляду ў гарнізоннай ці шпітальнай ваенна-ўрачэбнай камісіі вам выдадуць заключэнне камісіі аб вашай годнасці да ваеннай службы па стане здароўя.
Крок сёмы

Прайдзіце праверку ўзроўню  фізічнай падрыхтаванасці
У назначаны дзень і час вы прыбудзеце ў воінскую часць (трэба мець з сабой спартыўнае адзенне і абутак па сезоне).
Праверка праводзіцца толькі з кандыдатамі, прызнанымі па выніках медыцынскага агляду годнымі да ваеннай службы. Узровень фізічнай падрыхтаванасці ацэньваецца ў адпаведнасці з нарматывамі па фізічнай падрыхтоўцы для кожнай узроставай групы.
Як правіла, праверка праводзіцца па трох практыкаваннях: бег на адзін кіламетр, бег на 100 метраў і падцягванне на перакладзіне.
На ваенную службу па кантракце можа разглядацца толькі кандыдат, які атрымаў індывідуальную адзнаку фізічнай падрых-таванасці не ніжэй чым «здавальняюча».

Крок восьмы

Прайдзіце прафесійна-псіхалагічны адбор
Ён уключае ў сябе правядзенне сацыяльна-псіхалагічнага вывучэння і псіхалагічнае тэсціраванне.

Крок дзявяты

Прайдзіце атэстацыйную камісію
Падчас пасяджэння камісіі будуць дасканала ўзважаны і ацэнены вынікі адбору. Вам зададуць удакладняючыя пытанні, каб пераканацца ў асэнсаванні выбару і вашай рашучасці паступіць на ваенную службу па кантракце.

Крок дзясяты

Атрымайце паведамленне   ад камандзіра воінскай часці
Рашэнне камандзіра воінскай часці аб прыёме на ваенную службу па кантракце вам давядуць вусна ці пісьмова, а аб адмове ў прыёме – толькі пісьмова, з указаннем прычыны.
У выпадку станоўчага рашэння з адпаведным паведамленнем звярніцеся да наймальніка па месцы работы, падайце заяву аб звальненні ў сувязі з паступленнем на ваенную службу па кантракце. Акрамя таго, вам неабходна спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць, калі вы ёю займаліся.
Армія цэніць і чакае ў сваіх радах мэтанакіраваных, настойлівых і рашучых.

Па інфармацыі ваенна-інфармацыйнага  агенцтва «Ваяр».