У Ляхавічах запах газу ў пад’ездзе стаў прычынай эвакуацыі жыхароў

Сёння  напачатку дзевятай гадзіны вечара ў райцэнтры  выратавальнікі РАНС і аварыйна-дыспетчарская  газавая служба Ляхавіцкага РГЗ спяшаліся на выклік:  з дома №6 па вул. Южакова  паведамілі пра запах газу ў пад’ездзе. 

Спецыялісты ўстанавілі месца ўцечкі бытавога газу, праветрылі памяшканне і    ліквідавалі пагрозу. Каб пазбегнуць наступстваў  ад уздзеяння метана, жыхары   3 пад’езда на нейкі час былі эвакуіраваны.

Газавікі прадоўжылі абследаванне  50-метровай зоны ад месца ўцечкі. Аб’ектаў  загазаванасці больш не было выяўлена.

Па інфармацыі РАНС.