У Ляхавіцкім раёне аўтамабіль наехаў на бетонную агароджу і слуп ЛЭП

Ноччу 12 лютага  ў Альхоўцах здарыласяДТЗ: аўтамабіль наехаў на бетонную агароджу і слуп ЛЭП. За рулём Аўдзі 80 знаходзіўся  жыхар Капыльскага раёна 1997 г.н. Ён няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў з дарогі.

Аўтамабіліст не пацярпеў, быў цвярозы и  прышпілены рамянём бяспекі.

За ўчыненае ДТЗ на вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.