Афганістан: урок мужнасці. Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

30 гадоў прайшло, як апошні савецкі салдат пакінуў афганскую зямлю. Мужна і дастойна выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, засталіся вернымі ваеннай прысязе і нашы землякі, якім давялося стаць воінамі-інтэрнацыяналістамі.
Выказваем шчырыя словы павагі за ваш подзвіг і схіляем галовы перад памяццю загінуўшых, памёршых ад ран.
Глыбокая ўдзячнасць ветэранскай арганізацыі воінаў-афганцаў, якая ўносіць вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрымлівае воінаў-інтэрнацыяналістаў, сем’і загінуўшых. Вашы мужнасць, стойкасць, згуртаванасць – дастойны прыклад для сённяшніх салдатаў і афіцэраў. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і, канешне, міру!

Раённы выканаўчы камітэт.                             Раённы Савет дэпутатаў.