Попыт і прапанова ў несупадзенні

Жыллёвае пытанне актуальнае ва ўсе часы, не церпіць фармалізму і валакіты ў вырашэнні, таму і падыход да яго павінен быць адпавед-ны. Дзяржаўны жыллёвы фонд раёна стаў галоўным аб’ектам разгляду на мінулай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Аляксандра Камінскага.
Сёння на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзяцца 888 ляхавічан. З 669 памяшканняў камерцыйнага выкарыстання ў раёне больш за 150 яшчэ не знайшлі сваіх гаспадароў. З іх 91 знаходзіцца на балансе Ляхавіцкай ЖКГ. Узнікае пытанне: чаму пры наяўнасці попыту і прапановы механізм узаемасувязі не спрацоўвае?
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Андрэя Ляшчэні, неза-патрабаванае жыллё ў асноўным размяшчаецца ў сельскай мясцовасці, прытым па многіх адрасах адсутнічае газа- і водазабеспячэнне, ацяпленне. Ёсць квадратныя метры, якія патрабуюць капітальнага рамонту.
Зразумела, калі б гэтыя кватэры мелі прывабны выгляд, яны б не пуставалі. Сельская мясцовасць таксама запатрабаваная для наваселля. Ёсць, напрыклад, пустуючае жыллё ў вёсках Дарава-Чыж і Літва (гэтыя населеныя пункты маюць даволі зручнае размяшчэнне – недалёка ад нашага райцэнтра і ў 10 мінутах язды да Баранавіч). Але стан яго…
Хаця падрамантаваць значна прасцей і танней, чым пабудаваць новы дом. Эканамічна моцныя сельгаспрадпрыемствы (і не толькі) маглі б паклапаціцца пра сваіх работнікаў: прывесці памяшканні камерцыйнага выкарыстання ў адпаведных населеных пунктах у парадак і пасяліць туды дбайных гаспадароў. Гэта ў тым ліку паспрыяла б замацаванню маладых кадраў на працоўных месцах і змяншэнню чаргі на жыллё.
На апаратнай нарадзе было агучана прадстаўленне пракуратуры Брэсцкай вобласці. Пракурор Ляхавіцкага раёна Сяргей Дзяжко звярнуў увагу на парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры распараджэнні дзяр-жаўным жыллёвым фондам, разглядзе зваротаў гра-мадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адмі-ністрацыйных працэдур. Увага акцэнтавалася таксама на прычынах і ўмовах, якія садзейнічаюць гэтым парушэнням. Неабходна ўзмацніць кантроль за станам камерцыйных квадратных метраў як з боку райвыканкама, так і з боку Ляхавіцкай ЖКГ, поўным, аб’ектыўным, усебаковым і своечасовым разглядзе зваротаў грамадзян.
Кіраўнік раёна Аляксандр Камінскі засяродзіў увагу на праблеме пустуючых памяшканняў, якую трэба неадкладна вырашаць. Дарэчы, раёнка неаднойчы ўздымала гэта пытанне на сваіх старонках (гл. «ЛВ» № 91 ад 28 лістапада 2018 г.).
Маргарыта КУХТА/