У Ляхавіцкім раёне грузавік сутыкнуўся з машынай ДАІ

Сёння на 9-ым кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы супрацоўнік ДАІ Баранавіцкага ГАУС спыніў для праверкі дакументаў грузавую аўтамашыну.  Вадзіцель   выйшаў з транспартнага сродка,  не выключыў магчымасць руху грузавіка і  ён  пакаціўся  назад, дзе сутыкнуўся з  службовым аўтамабілем.

На вадзіцеля па факце ДТЗ складзены два адміністрацыйныя пратаколы. 

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар РАУС.