Адкрыта пра перспектывы. Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Фота БЕЛТА.

Такія сустрэчы з губернатарам Брэстчыны заўсёды цікавыя для педагогаў і моладзі. Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс узгадаў, што ў гасцях у калектыву БарДУ быў без малога два гады назад. Сёлетні больш чым двухгадзінны адкрыты дыялог першай асобы вобласці са студэнтамі і педагогамі пачаўся з паказу яркага фільма пра мінулагоднія поспехі ВНУ. Іх нямала, чаму шчыра парадаваўся кіраўнік Брэстчыны.

Чым жыве Брэстчына, якое яе месца ў рэспубліцы і за яе межамі, чаго дасягнулі жыхары вобласці ў 2018 годзе, якія перспектывы адкрываюцца перад імі ў наступіўшым – гэта інфармацыя старшыні аблвыканкама, было відаць па рэакцыі залы, яўна зацікавіла аўдыторыю. Забягаючы наперад, скажу: многія маладыя людзі і пасля сустрэчы дзяліліся адзін з адным меркаваннямі пра пачутае.
– Асабіста для сябе я вынес нямала карыснага з гэтай размовы, –
ахвотна выказаўся журналісту «Нашага края» трэццякурснік інжынернага факультэта Аляксандр. – Даведаўся пра перспектыўныя праекты, якія рэалізуюцца на Брэст-чыне, і ўжо падумаў пра тое, што мог бы паўдзельнічаць як выпускнік вуза ў рэалізацыі парачкі з іх.
Гэта заўвага будучага інжынера каштоўная тым, што студэнты ўжо сёння хочуць ведаць, якім будзе іх паслязаўтра, якія адкрываюцца перад імі перспектывы. І сярод шматлікіх пытанняў губернатару прагучала і такое: ці магчыма на ўзроўні вобласці арганізаваць кірмаш вакансій для будучых выпускнікоў, каб яны маглі паказаць будучым работадаўцам свае дасягненні?
Пажаданне Анатолій Ліс пачуў:
– Не так даўно я сустракаўся з паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з паслом Польшчы ў нашай рэспубліцы, яны не ўтойвалі, што зацікаўлены ў тым, каб наша моладзь паступала ў ВНУ гэтых краін. Але мы ў гэтым працэсе не зацікаўлены. Не самае дрэннае, што малады чалавек з Беларусі паедзе вучыцца ў Польшчу. Але трэба разумець, куды ён едзе, у які ўніверсітэт, якую адукацыю там атрымае і дзе будзе працаваць потым. Каб не атрымалася, што ён стане там звычайнай рабочай сілай і будзе збіраць «трускаўкі»… У нашай рэспубліцы вы можаце рэалізаваць свае сілы ў самых розных галінах. Таму мы абавязкова будзем праводзіць кірмашы вакансій.
– А на якіх яшчэ паспяховых прадпрыемствах вобласці, акрамя
баранавіцкіх заводаў станкабудаўнічага «Атлант», «Гандальмаш», 558-га авіярамонтнага, можна атрымаць першае рабочае месца выпускніку ВНУ? – настойліва працягвалі тэму будучага праца-ўладкавання студэнты.
Першым губернатар вобласці назваў стаўшы вядомым на ўсю Брэстчыну будучы акумулятарны завод, вакол будаўніцтва якога так многа неадназначных меркаванняў.
– Гэта навейшае прадпрыемства з самымі перадавымі тэхналогіямі і адзінае – у Беларусі ніхто акуму-лятараў не выпускае. Гэта – новыя рабочыя месцы. І шуміха вакол будаўніцтва завода больш носіць палітычны характар. Ніхто не мае намеру пагаршаць экалагічнае становішча ў рэгіёне, наадварот, мы будзем строга сачыць за гэтым працэсам.
На свабодных пляцоўках «Івацэвічыдрэў» вядомы нямецкі холдынг «Паліпол» арганізуе вытворчасць мяккай мэблі. На прадпрыемстве «Брэстмаш» разам з кітайскімі партнёрамі будзе наладжана зборка пасажырскіх мікрааўтобусаў. Падрыхтаваныя спецыялісты патрэбны таксама перспектыўнаму цэху па вытворчасці эфіру і каніфолі, прадпрыемствам па вытворчасці прэміксаў у Жабінцы і нятканых матэрыялаў у Пружанах…
Канешне, многіх студэнтаў цікавілі перспектывы роднага горада, якому ў 2021 годзе споўніцца 150 гадоў. У прыватнасці, як ужо сёння пабудаваць для сваёй сям’і добраўпарадкаваны дом? Яны атрымалі вычарпальныя адказы і на гэтае пытанне, дапоўніў якое старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі.
– У 2019 годзе нашаму ўніверсітэту споўніцца 15 гадоў. Для гісторыі гэта невялікая падзея, а для нас – цэлая эпоха. Мы запрашаем вас, Анатолій Васільевіч, у чэрвені раздзяліць з намі радасць гэтага юбілею.
– Намёк зразумеў, – дружалюбна адгукнуўся на запрашэнне Анатолій Ліс. – Трэба рыхтаваць падарункі і на 150-годдзе горада, і на 15-годдзе Баранавіцкага ўніверсітэта.
І гэта сустрэча не абышлася без  пытанняў асабістага характару.
Старшыня аблвыканкама са сваімі слухачамі быў шчырым і адкрытым.
Святлана ГІЛЬ.
(З сайта газеты «Наш край»).