Занятасць пацвярджаецца дакументальна

І зрабіць гэта неабходна ў лютым. Інакш аплата за гарачае водазабеспячэнне будзе налічвацца па цэнах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне паслугі.

У адпаведнасці з Дэкрэтам № 3 ад 02.04.2015 г. «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, з 1 студзеня аплачваюць паслугу «гарачае водазабеспячэнне» па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на яе аказанне.
Спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, абавязаных аплачваць гэту паслугу па поўным кошце, фарміруюцца пастаянна дзеючай камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага райвыканкама.
Грамадзяне, якія ўключаны ў спіс плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг, што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, будуць праінфармаваны КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» праз уключэнне адпаведнай інфармацыі ў паведамленне аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за студзень 2019 г. без налічэння платы за гарачае водазабеспячэнне па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне данай паслугі.
На працягу лютага 2019 года грамадзяне, уключаныя ў спіс, могуць прадаставіць у пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага райвыканкама (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, каб. 117) дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць. У выпадку непрадастаўлення дакументаў на працягу лютага 2019 года, налічэнне платы за гарачае водазабеспячэнне па тарыфе, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне данай паслугі, будзе ажыццяўляцца з пачатку 2019 года з уключэннем яе ў паведамленне аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за люты 2019 г.
Графік работы камісіі на люты: рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: з 9.00 да 13.00.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 2-30-92, 2-36-36.

Леанід КАЛБАСА,  старшыня камісіі.