Прагноз спрыяльны

Як спрацавалі нашы медыкі ў 2018 годзе, якія асноўныя задачы стаяць перад мясцовай аховай здароўя, якія праблемы найбольш хвалююць медработнікаў?
У традыцыйным на пачатку года бальнічным сходзе ўзялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Камінскі, яго намеснік Святлана Юрлевіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Мішчук.
Галоўны ўрач Георгій Хлябовіч адзначыў, што па-ранейшаму галоўнай мэтай у рабоце медыкаў застаецца паляпшэнне ўзроўню здароўя землякоў, зніжэнне захворвання і смяротнасці, павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця на аснове росту якасці і даступнасці меддапамогі, актыўная прафілактычная работа.

Кадры  ў белых халатах

Як вядома, кадры вырашаюць калі не ўсё, то многае ў любой галіне дзейнасці, і ахова здароўя не выключэнне. У ЦРБ працуюць 76 урачоў, 315 спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу. За апошнія два гады ў раён па размеркаванні прыехалі працаваць 23 доктары і 37
сярэдніх медыцынскіх работ-нікаў. Укамплектаванасць урачэбнымі кадрамі складае 90,6 працэнта. Амаль поўнасцю вырашыць пытанне плануецца сёлета: у раён прыбудуць 14 урачоў.
Замацаванасці маладых кадраў спрыяюць і паспяховае вырашэнне жыллёвага пытання: прадастаўляюцца арэндныя кватэры ці пакоі ў інтэрнаце райбальніцы, і традыцыі настаўніцтва, калі за кожным спецыялістам-навічком замацоў-ваецца вопытны доктар.
Георгій Хлябовіч расказаў, што ў райбальніцы з’явілася магчымасць падрыхтоўкі дублёраў для ўрачоў вузкіх спецыялізацый. Так, мінулай восенню падрыхтаваны два спецыялісты па ультрагукавой дыягностыцы.

Чым хварэем.  Як лечымся

Як адзначалася на нарадзе, па выніках мінулага года ў раённай медыцыне ёсць пэўныя зрухі да лепшага. «ЛВ» ужо адзначаў, што наш раён адзіны на Брэстчыне, дзе ўсе тэрапеўты набылі статус урача агульнай практыкі, а летась у сярэдзіне снежня тэрапеўтычнае аддзяленне паліклінікі стала аддзяленнем агульнай урачэбнай практыкі.
У параўнанні з 2017 годам, летась адзначана зніжэнне агульнага захворвання на 0,8 працэнта, першаснага – на 6,9 працэнта.
Часцей за іншыя ў нашых землякоў рэгіструюцца хваро-бы сістэмы кровазвароту, орга-наў стрававання і дыхання, эндакрыннай сістэмы. Самыя высокія паказчыкі агульнага захворвання сярод гараджан, а таксама на Навасёлкаўскім і Крывошынскім участках, самыя
нізкія – на Альхоўскім і Падлескім.
Галоўны ўрач ЦРБ ахаракта-рызаваў эпідэмічную сітуацыю па распаўсюджванні ВІЧ-інфекцыі ў нашым раёне як адносна спакойную, як, дарэчы, і па інфекцыйных хваробах. Зменшылася колькасць тых, у каго ўпершыню дыягнаставаны туберкулёз: летась выяўлена сем чалавек (шасцёра з іх падчас праходжання прафілактычнага агляду). І гэта яшчэ адзін важны аргумент на карысць дыспансерызацыі.
Летась у медустановах правераны стан здароўя 18497
землякоў, з іх 11107 працаздольнага ўзросту, стопрацэнтна ахоплены медаглядам дзеці.
У раёне выкананы ўсе даведзеныя мінімальныя дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва.
Эдуард Мішчук падкрэсліў важнасць укаранення новых тэхналогій у дыягностыцы і лячэнні хвароб, больш цеснага ўзаемадзеяння з іншымі зацікаўленымі службамі ў прафілактыцы п’янства і алкагалізму, паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі.

Дэмаграфічныя складнікі

На жаль, дэмаграфічная сітуацыя ў раёне застаецца па-ранейшаму неспрыяльнай. Колькасць насельніцтва змян-шаецца, у тым ліку з-за высокіх паказчыкаў смяротнасці на фоне прагрэсіруючага старэння
(раён уваходзіць у тройку самых «узроставых» у вобласці), нізкага ўзроўню нараджальнасці.
Ляхавіцкі раён сярод сумных лідараў у вобласці (вышэй паказчык толькі ў Баранавіцкім раёне) па суіцыдальнай актыўнасці.
Акцэнтуючы ўвагу на ролі медыкаў у паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі, кіраўнік раёна Аляксандр Камінскі зазначыў, што адным з важных складнікаў з’яўляюцца прафілактыка хвароб і ўкаранен-
не самых сучасных метадаў іх дыягностыкі і лячэння.
Істотны ўплыў на якасць медабслугоўвання аказвае стан матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 2018 годзе набыта абсталяванне для ўстаноў аховы здароўя раёна на суму звыш 100 тысяч рублёў. Акрамя таго, бюджэтныя сродкі накіроўваліся на правядзенне рамон-таў, устаноўку пажарнай сігналізацыі. Падкрэслівалася неабходнасць падрыхтоўкі спе-цыялістаў для работы на новым медабсталяванні. Важна, каб медыцынская апаратура не прастойвала.
Сярод новаўвядзенняў – пачатак пілотнага праекта «Электронны рэцэпт».
Сярод асноўных задач 2019 года Георгій Хлябовіч назваў забеспячэнне даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай насельніцтва раёна з выкарыстаннем сучасных метадаў дыягностыкі і лячэння, павышэнне эфектыўнасці дыспансерызацыі дзяцей і дарослых і прафілактычнай работы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. А яшчэ плануецца набыццё новага дыягнастычнага абсталявання, замена састарэлага, пашырэнне выкарыстання магчымасцей тэлемедыцынскіх кансультацый, правядзенне інфарматызацыі сельскіх медустаноў з аб’яд-наннем іх у адзіную сетку ЦРБ і іншае.

Прафсаюзны аншлаг

Не толькі вынікі работы і планы абмяркоўваліся на сходзе. Пра тое, як працуе калектыўны дагавор, чым жывуць медыкі па-за работай, расказаў старшыня прафкама райбальніцы Васілій Гарбачоў. Дарэчы, прафсаюзная аргані-зацыя медыкаў Ляхавіччыны не толькі адна з самых шматлікіх ў раёне, але і даволі актыўная і ўплывовая. Пра яе
прэстыж гаворыць і той факт, што ўсе работнікі ЦРБ – члены прафсаюза. Тут не на словах, а на справе клапоцяцца пра інтарэсы працаўнікоў. Наладжана трывалае сацыяльнае партнёрства паміж адміні-страцыяй і прафсаюзным камітэтам.

Галіна КАНЬКО.