Рэгістрацыя для іншаземцаў: яшчэ прасцей

З 2 студзеня 2019 года на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by) у электроннай форме ажыццяўляецца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. Ажыццяўляецца гэта бясплатна.
Даная працэдура даступная іншаземцам, якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Іншаземцы, якія прыбылі ў нашу краіну з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.
Для рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземец можа на камп’ютары, мабільным тэлефоне, іншым прыстасаванні, якое мае доступ у інтэрнэт, стварыць асабісты кабінет на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by), выкарыстоўваючы адрас сваёй электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы «Даступныя паслугі» ў катэгорыі «Грамадзянства і міграцыя» заказаць адпаведную паслугу (200.12.14.1), запоўніць заяву і падаць яе ў электроннай форме. Вынікам ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры будзе паведамленне аб рэгістрацыі замежнага грамадзяніна па ўказаным ім адрасе знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Зарэгістраваць іншаземца на адзіным партале электронных паслуг зможа таксама яго прадстаўнік (іншая асоба) са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы ў электроннай форме заяву з данымі іншаземца.
Пры асабістым звароце іншаземцаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней устаноўленым парадку.
Для падаўжэння тэрміну рэгістрацыі іншаземец павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.
Валянціна БАБІЧ,начальнік АГіМ РАУС.