Малады хлеб

«Тандэм» КЗС-10 у складзе старшага камбайнера Аляксандра Шастака (на фота злева) і камбайнера Сяргея Пастарнакевіча — адзін з чатырох у дзяржпрадпрыемстве «Нача» і адзін з лідараў раённага спаборніцтва на жніве ў намінацыі «Маладзёжныя экіпажы». У бункеры іх камбайна перабыло ўжо больш за 900 тон збожжа, і, што называецца, яшчэ не вечар. Аляксандр дастаткова вопытны, «шырокапрофільны» і вельмі талковы, па словах кіраўніка гаспадаркі, механізатар. Па-за сезонам зернеўборкі садзіцца за штурвал энерганасычанага трактара, каб араць-сеяць. У Сяргея іншая гісторыя з біяграфіяй: хлебаробам ён стаў часова, на перыяд водпуску на асноўным месцы працы. Але ж атрымалася!
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *