Чытайце ў нумары «ЛВ» за 20 лютага

Чытайце ў «ЛВ» 20 лютага:

Гуманітарны фундамент эканомікі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. 
13 лютага прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі ключавыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. 15 лютага прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.

Прамова пра мову. Каляндар нагадвае: міжнародны Дзень роднаймовы адзначаецца 21 лютага

Сказ пра сібірскага Васілька. 
Плошча Перамогі ў райцэнтры – месца знакавае, свяшчэннае. На гранітным помніку надпіс «Вечная памяць і слава верным сынам нашай Радзімы, 1941-1945 гг.». У гэтых словах – удзячнасць за подзвіг, за магчымасць жыць пад мірным небам, радавацца кожнаму дню. І боль пра тое, што мільёны салдатаў не сустрэлі Перамогу, не вярнуліся дадому, не абнялі родных, не спраўдзілі свае жаданні… Ля брацкай магілы ў самыя важныя святы нясуць ганаровую варту піянеры, чаканяць крок ваенныя. І маладыя ў час вяселля ўскладаюць сюды кветкі.

Спытайце пра адукацыю. ПРАМАЯ ЛІНІЯ «ЛВ». Адказы на вашы пытанні. 

Вясновы настрой. Сярод дыпламантаў абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2018» прадстаўніцы Ляхавіцкага раёна.

І яшчэ шмат цікавай і актуальнай інфармацыі чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 20 лютага 2019 года, № 14.