Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Леанід ЦУПРЫК правёў у Ляхавіцкім раёне выязны прыём грамадзян

Фота з архіва «ЛВ»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Леанід  ЦУПРЫК 19 лютага правёў  выязны прыём грамадзян. Леанід Аляксандравіч часта практыкуе такую форму работы  з насельніцтвам.  На гэты раз прыём   прайшоў у Навасёлкаўскім сельсавеце.

Разам з дэпутатам Парламента, па добрай традыцыі, працаваў   і старшыня  раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса. На прыёме прысутнічаў і старшыня мясцовага сельвыканкама Аляксандр Мацюшэнка.

У гэты ж дзень дэпутат правёў і прамую тэлефонную лінію.

Сярод найбольш значных узнятых пытанняў стаў  зварот старасты аграгарадка Навасёлкі з просьбай у садзеянні  ўстаноўкі ў населеным пункце крытых аўтобусных  прыпынкаў у выглядзе павільёнаў. Пытанне аб цеплаізаляцыі шматкватэрнага дома ўзняла жыхарка аграгарадка Русінавічы.