Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Непераадольная цяга да чужога штурхае некаторых грамадзян на супрацьпраўныя ўчынкі. Ноччу 8 лютага ляхавічанін прыйшоў да сваіх знаёмых дадому. Пасля «гасцявання» гаспадары недалічыліся ў кашальку 60 рублёў…
Аўтамабіль «Сканія», які належыць аднаму з ТАА, знаходзіўся на тэрыторыі АЗС паблізу вёскі Ганчары. Неўстаноўлены злачынца падабраў ключ і выкраў з бака 256 літраў дызельнага паліва…
Яшчэ адна неўстаноўленая асоба ў перыяд з 30 снежня 2018 года да 18 студзеня сёлета выкрала з аўтамабіля МАЗ, які знаходзіўся ў двары прыватнага дома ў райцэнтры, дзве акумулятарныя батарэі агульным коштам 440 рублёў.
А алкаголь па-ранейшаму становіцца «каталізатарам» канфліктаў. Нецвярозая вяскоўка 1978 г.н. падчас сваркі з мужам ударыла яго нажніцамі ў грудзіну. Пацярпелы быў дастаўлены ў райбальніцу.
Па ўсіх пералічаных эпізодах РАСК узбудзіў крымінальныя справы. Праводзіцца расследаванне.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.