Што сэрцу міла

У абласным этапе конкурсу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту «Усё сэрцу міла на малой радзіме» ўдзельнічалі і шэсць ляхавіцкіх работ, прадстаўленых настаўнікамі СШ № 2, гімназіі, Начаўскай і Тальмінавіцкай СШ, Малагарадзішчанскага ВПК, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Званне пераможцы і дыплом І ступені ў намінацыі «Лёс чалавека ў лёсе малой радзімы» атрымалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Начаўскай СШ Марына Глушко і настаўніца геаграфіі гэтай школы Святлана Чаранкевіч.
Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Дарогамі малой радзімы» адзначаны намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Аксана Гатоўчыц і настаўніца англійскай мовы навучальнай установы Таццяна Маслоўская.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.