«Адзіны дзень бяспекі»

Акцыя пад такой назвай праходзіць на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў Ляхавіцкім раёне да 1 сакавіка. Узмоцнена прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, актывізавана навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Падчас акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на пажаранебяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Пройдуць праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў. У рамках «Адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны квэсты «Формула бяспекі», інтэлектуальныя гульні «Бяспечны сусед», «Пяць крокаў выратавання», пройдуць конкурсы на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, тэматычныя канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні.
У акцыі задзейнічаны мясцовыя органы ўлады, праваахоўныя органы, РАНС, медыкі, педагогі, сацыяльная служба, камунгас, энергетыкі, а таксама грамадскія аб’яднанні.
Мяркуецца, што «Адзіны дзень бяспекі» будзе праходзіць двойчы на год: у лютым і верасні.
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.