В Ляховичском районе перевернулся мотоциклист

Працоўны тыдзень для матацыкліста, які вечарам 22 лютага ехаў з боку Старых Будаў у напрамку Куршынавічаў, закончыўся аварыяй. Жыхар Ляхавіцкага раёна няправільна выбраў бяспечную скорасць руху, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў з дарогі і перакуліўся.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Устаноўлена, што матацыкліст 1980 г.н. знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення: пры медыцынскім аглядзе прыбор паказаў у яго крыві больш за 3 праміле алкаголю. Да таго ж ён не меў права кіравання транспартным сродкам, матацыкл не меў дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху і не быў застрахаваны.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.А