Прамыя тэлефонныя лініі

2 сакавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях аказання паслуг насельніцтву, бытавога абслугоўвання, гандлю, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў, работы арганізацый прамысловасці, у тым ліку своечасовасці выплаты заработнай платы, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
КЛЕЦ Андрэй Анатольевіч.
Пытанні, якія вас хвалююць, можна задаць па тэлефоне ў г. Брэсце 8-0162-21-31-21.

2 сакавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях гандлю, прадпрымальніцтва, інвеставання, знешняй эканамічнай дзейнасці, эканамічнага развіцця раёна, дзяржаўнай маёмасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 2-05-65.