Чытайце ў «ЛВ» 27 лютага

АНОНС нумара газеты «Ляхавіцкі веснік» за 27 лютага:

  • Нефармальны дыялог з людзьмі ў форме. 
    Беларусь не адступіць ад рэалізацыі мірнай знешняй палітыкі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка  заявіў 22 лютага ў час сустрэчы з курсантамі, слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Ваеннай акадэміі.
  • Кошт залежнасці. 1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы знаркаманіяй і наркабізнесам.
    Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам – не проста дата, а напамін: толькі аб’яднаўшы намаганні, можна перамагчы гэтую страшную залежнасць, і тых, хто распаўсюджвае наркотыкі. І тут абыякавасць недапушчальная. Увазе чытачоў два погляды на небяспеку, што ўяўляе сабой наркаманія, – міліцэйскі і медыцынскі.
  • Гарадскі стыліст. 
    У яго руках любы матэрыял ператвараецца ў прыгожы элемент гарадскога пейзажу, прайсці міма якога без захаплення немагчыма. За што ні возьмецца рабочы зялёнага будаўніцтва ўчастка добраўпарадкавання камунгаса Аляксандр Капуза (на здымку), атрымліваецца класна. 
  • Калі кожны дзень сонечны.
    Бывае так, што размаўляеш па тэлефоне з чалавекам, і яго інтанацыя, голас пачынаюць складвацца ў партрэт. Так адбылося, калі дамаўлялася пра сустрэчу з ляхавічанкай Вольгай Таранда. Гудок – і на другім канцы проваду гучыць звонкі жыццярадасны голас. 
  • І яшчэ шмат актуальнай, цікавай інфармацыі чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 27 лютага. НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ АФОРМІЦЬ ПАДПІСКУ НА РАЁНКУ. САМЫЯ СВЕЖЫЯ НАВІНЫ -У «ЛВ»!