Без металічнага прысмаку

У мінулы панядзелак на апаратнай нарадзе ў райвыканкаме ў цэнтры ўвагі зноў былі якасць вады і санітарна-тэхнічны стан ведамасных гаспадарча-пітных водаправодаў.
Дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі адзначыў, што 85 працэнтаў насельніцтва раёна карыстаецца паслугамі цэнтралізаванага водазабеспячэння. Лабараторны кантроль якасці вады праводзіцца на ўсіх этапах вадзянога шляху.
Па інфармацыі камунгаса, летась было ўзята 14000 проб для вызначэння якасці пітной вады, з іх 6 працэнтаў не адпавядалі нарматывам. Нязначна зменшы-лася колькасць «нестандартных» проб, у якіх выяўляецца павы-шаная прысутнасць жалеза, – як правіла, там, дзе адсутнічаюць збудаванні водападрыхтоўкі.
Перавышэнне гэтай нормы ў вадзе зафіксавана ў Адахаўшчыне, Галаўнінцах, Задвор’і, Крывошыне, Дараве, Літве і іншых населеных пунктах раёна. Праблему камуналь-нікі вырашаюць прамыўкай воданапорных вежаў і сетак згодна графікаў. У нашым раёне да 2025 года ў адпаведнасці з праграмай «Чыстая вада» станцыі абязжалезвання будуць узведзены ў тых населеных пунктах, дзе якасць вады не адпавядае норме, падкрэсліў Андрэй Чайкоўскі. Ён праінфармаваў: станцыі абязжалезвання ў Ляхавічах, аграгарадках Дарава, Жарабковічы, Ліпск і Нача са сваёй задачай спраўляюцца, што пацвярджаюць адпаведныя лабараторныя аналізы. Аднак пры транспарціроўцы вады па вадаводах і водаправодных сетках адбываецца яе другаснае забруджванне. Выйсце – замена водаправодных сетак. Такое абнаўленне працягласцю чаты-ры кіламетры запланавана ў Каранеўшчыне і Літве, на яго ўжо зроблена праектна-каштарысная дакументацыя. Для павышэння якасці вады на станцыях абязжалезвання і на аб’ектах водаправоднай гаспадаркі праводзяцца рамонтныя і іншыя работы.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Віталій Ціханаў засяродзіў увагу на якасці пітной вады з індывідуальных шахтных калодзежаў. РайЦГіЭ пастаянна праводзіць адпавед-ны маніторынг, які паказвае перавышэнне ўтрымання нітратаў, а таксама неадпаведнасць па мікрабіялагічных паказчыках проб вады практычна ва ўсіх сельскіх населеных пунктах. І гэта не дзіўна, бо ачыстку і дэзынфекцыю шахтных калодзежаў некаторыя гаспадары не праводзілі гадоў 10. Маюцца пытанні ў санітарнай службы да гаспадарча-пітных водаправодаў – шэраг з іх эксплуатуецца з парушэннем патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.
Намеснік старшыні райвы-канкама Андрэй Навагран даручыў камунальнікам ухіліць згаданыя парушэнні.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.