З Канады — бронза. Свой асабісты ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнёс і наш славуты зямляк Дзмітрый Лобан


Фота з архіва Дзмітрыя Лобана.

24 лютага ў Канадзе завяршыўся чэмпіянат свету па біятлоне і лыжных гонках сярод паралімпійцаў. Беларуская зборная на спаборніцтвах заняла пятае агульнакаманднае месца. Асабліва вызначыўся Юрый Голуб, які з дапамогай свайго гайда Дзмітрыя Будзіловіча тройчы стаў пераможцам, двойчы – другім.
Прыемна, што свой асабісты ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнёс і наш славуты зямляк неаднаразовы прызёр паралімпійскіх гульняў, уладальнік Кубка свету Дзмітрый Лобан. У яго, як і ў Ядвігі Скарабагатай, бронзавы медаль.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.