Залікі і пралікі. Адно з пытанняў, якое выносілася на разгляд чарговага пасяджэння райвыканкама, – вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за 2018 год

Адно з пытанняў, якое выносілася на разгляд чарговага пасяджэння райвыканкама, – вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за 2018 год. Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран  спыніўся літаральна на ўсіх аспектах сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны, падкрэсліў, што аснова асноў у рабоце заканадаўчай і выканаўчай улады – клопат пра чалавека.

Планы і заданні

Для эканомікі Ляхавіччыны мінулы год аказаўся не самым
удалым. Як адзначыў Андрэй Навагран з 15 даведзеных раёну паказчыкаў выканана шэсць, а з чатырох асноўных – тры.
У прыватнасці, тэмп росту экспарту тавараў склаў 110 працэнтаў да 2017 года пры прагнозе 101,5 працэнта. І калі колькасць адпраўляемых
за межы краіны торфу, ялаві-чыны, яблыкаў, ферментных прэпаратаў, гербіцыдаў, кансерваванай прадукцыі ўнушальна павялічылася, то
аб’ёмы экспартуемай малоч-най прадукцыі, будаўнічых канструкцый знізіліся. Хаця
ўжо сёлета ТАА «ЛяхавічыдрэўЭкспарт» аднавіў пастаўку сваёй прадукцыі ў Іспанію, прапрацоўваюцца рынкі Германіі.
Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове летась склалі 2 мільёны долараў (прагназавалася 1,2 мільёна долараў); пры заданні 80 чалавек працаўладкавана на новых прадпрыемствах 85 землякоў.
Што датычыцца 11 дадатковых заданняў для нашага раёна, станоўчая дынаміка назіраецца па двух: стопрацэнтны ўвод жылля і тэмп росту аб’ёмаў будаўніча-мантажных работ.
Аб’ём рознічнага тавараабароту летась склаўся вышэй, чым пазалетась, аднак не дасягнуў устаноўленай раёну планкі: фактычна 101,7 працэнта пры запланаваных 104,5 – гэта 11 вынік у вобласці. Адсюль выцякае, што меры, якія прымалі арганізацыі гандлю (скідкі, акцыі, выязны гандаль), – недастатковыя і неэфектыўныя. Напрыклад, тэмп росту тавараабароту Ляхавіцкага райпо склаў 99,1 працэнта. А, між тым, рэзервы для росту ёсць. Дастаткова толькі зазірнуць на другі паверх магазіна «Родны кут» па вуліцы Леніна, дзе чарговы раз істотна зменшыліся гандлёвыя плошчы прамысловага аддзела. Асартымент, мякка кажучы, не багаты, абнаўляецца рэдка, большасць прадстаўленага тавару выпушчана некалькі гадоў назад. Літаральна такая ж карціна і ў магазіне «Аліса». Не дзіўна, што землякі купляюць адзенне, абутак, кнігі і іншыя прамтавары дзе заўгодна, але толькі не ў крамах райпо.
Сярод прыемных момантаў тое, што па тэмпах росту выручкі прадпрыемстваў грамадскага харчавання Ляхавіцкі раён па выніках справаздачнага года знаходзіцца на першым месцы ў вобласці.
Андрэй Навагран агучыў і такую інфармацыю: на пачатак студзеня 2019 года ў раёне тры стратныя арганізацыі (на аналагічны час 2018 года – дзве): ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», ДП «Тальмінавічы», ЗТАА «БелДан».
У мінулым годзе раёну не ўдалося выканаць ключавы паказчык па экспарце паслуг, дадатковыя заданні па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі, энергазберажэнні, удзельнай вазе стратных арганізацый і адгружанай інавацыйнай прадукцыі, намінальнай налічанай зарплаце.
Былі названы аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны такога становішча. Так, недабор валавой прадукцыі сельгаспрадпрыемствамі (84 працэнты пры заданні 103,3 працэнта) істотна паўплываў на змяншэнне аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў раёне. Пралікі з набыццём сыравіны «паспрыялі» зніжэнню вытворчасці на малочным і ільнозаводзе. І зусім супрацьлеглы прыклад: ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» выпусціў тарфяной прадукцыі на 137 працэнтаў больш пазалеташняга – прадпрыемства прызнана лепшым у рэспубліцы ў паліўнай галіне.
Аграрны  складнік

На значнай дзяржаўнай падтрымцы сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны акцэн-тавала ўвагу намеснік начальніка райсельгасхарчу Таццяна Кацуба. У 2018 годзе на набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных удабрэнняў, правядзенне тэхабслугоўвання агратэхнікі па Дзяржаўнай праграме развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады было выдаткавана 3,5 мільёна рублёў. Яшчэ 5 мільёнаў рублёў – ільготныя крэдыты на тыя ж мэты, а таксама на рэканструкцыю і будаўніцтва вытворчых памяшканняў і своечасовае правядзенне палявых работ.
Але, нягледзячы на такую істотную падтрымку, аграрыі раёна летась недаатрымалі 16 працэнтаў прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 14 мільёнаў рублёў (з якіх 6,3 мільёна па прычыне закрыцця ў 2017 годзе фермы па вырошчванні свіней у «БелДане»). Заданне па тэмпе росту валавой прадукцыі выканала толькі КСУП «Востраў-Агра», павялічылі аб’ёмы ДП «Нача» і ЗАТ «Белпрампрыбор». Таццяна Кацуба прааналізавала прычыны леташняга недабору ўраджаю і зазначыла, што справа не толькі ў надвор’і, а і ў парушэнні тэхналогіі.

Расклад  на сёння

Намеснік старшыні райвы-канкама Андрэй Навагран адзначыў, што галоўнымі задачамі для кіраўніка любой арганізацыі з’яўляюцца распрацоўка і ажыццяўленне стратэгіі развіцця прад-прыемстваў з прыцягненнем інвестыцый для павышэння прадукцыйнасці працы, зні-жэння матэрыяльных страт, павышэння эфектыўнасці вытворчасці. Асаблівая ўвага будзе надавацца  росту аб’ёмаў вытворчасці і продажу тавараў, стварэнню новых працоўных месцаў і новых прадпрыемстваў, павелічэнню заработнай платы.
Галіна КАНЬКО.