Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 2 сакавіка

Анонс «ЛВ» за 2 сакавіка:

Узялі ідэю на аловак. 
Ляхавічане сярод  фіналістаў рэспубліканскага  маладзёжнага конкурсу   «100 ідэй для Беларусі» – навіна не радавая. 
Дайсці да фінішу  ў папулярным маладзёжным конкурсе, які арганізоўвае БРСМ, ганарова і па сілах  не кожнаму. У настаўніка хіміі СШ №1 Сяргея Абяргана і 11-класніка  Эдуарда Казака атрымалася!

Ударная сіла. Дзень міліцыі, што адзначаецца 4 сакавіка, большасць ляхавіцкіх вартавых правапарадку сустрэне на службе

Пазыўны 102. 
За суткі на тэлефон аператыўна-дзяжурнай службы РАУС у сярэднім паступае да 30 паведамленняў пра сямейныя скандалы, крадзяжы, хуліганствы, іншая інфармацыя. Усе яны ў абавязковым парадку рэгіструюцца, па кожным звароце прымаюцца меры рэагавання – па адрасе   адпраўляецца ўчастковы, міліцэйскі нарад ці следча-аператыўная група. Пра цяжкія злачынствы дзяжурны тэрмінова дакладвае кіраўніцтву. Але прыёмам заяў пералік абавязкаў не абмяжоўваецца. У задачы службы ўваходзіць каардынацыя сіл і сродкаў РАУС, аператыўнае манеўраванне службовымі нарадамі і кантроль за іх работай.

Там, дзе пашпарт выдаюць. 
Сюды хоць раз у жыцці звяртаецца кожны чалавек, напрыклад, пры атрыманні галоўнага дакумента – пашпарта. Для зручнасці насельніцтва аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС працуе па прынцыпе «аднаго акна».

І яшчэ шмат цікавай, карыснай  інфармацыі ў нумары «ЛВ» за 2 сакавіка. Не забудзьцеся падпісацца на раёнку!!!