Аварыя ў Ляхавічах

Ноччу 28 лютага  вадзіцель Опеля парушыў правіла абгону на вуліцы Леніна ў райцэнтры. Пасля завяршэння  манеўравання  ён рэзка пераехаў з левай паласы ў правую, рэзка затармазіў  і стварыў аварыйную сітуацыю. Аўтамабіль Аўдзі-100, які рухаўся з боку Баранавічаў у спадарожным напрамку, паспрабаваў   ухіліцца ад сутыкнення. Але пазбегнуць яго не ўдалося.

У выніку ДТЗ людзі не пацярпелі, вадзіцелі былі цвярозыя і прышпілены рамянямі бяспекі. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.  Вадзіцель Опеля 1997.г.н.  пасля аварыі не спыніўся і працягваў рух, прыпаркаваўся на стаянцы каля аўтобуснай станцыі.  На парушальніка ПДР складзены тры адміністрацыйныя пратаколы: парушэнне правіла абгону, стварэнне аварыйнай сітуацыі і перамяшчэнне машыны пасля ДТЗ у іншае месца.

У паводзінах вадзіцеля «Аўдзі » парушэнняў не выяўлена.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.