6 сакавіка стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!»

6 сакавіка стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». Напрацягу дзевяці дзён (да 15 сакавіка) супрацоўнікі АДАІ  завітаюць ва ўстановы адукацыі раёна і нагадаюць рабятам правілы дарожнага руху, пра тое, што  выкананне ПДР павінна стаць нормай іх жыцця,  як патрэба дыхаць, рухацца і г.д. 

Акрамя таго, будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі каля школ. Павышаную  ўвагу нададуць правільнай перавозцы дзяцей у аўтамабілях і правераць ці прышпілены ў час паездкі рамянямі бяспекі дарослыя пасажыры. 


На дарогах  краіны ў мінулым годзе здарылася 398 ДТЗ з удзелам дзяцей, 22 чалавекі загінулі. У Ляхавіцкім раёне летась адбылося адно смяротнае ДТЗ з удзелам непаўналетняга.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.