Сесія райсавета

15 сакавіка 2019 года ў вялікай зале Дома Саветаў адбудзецца пасяджэнне дзясятай сесіі Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

На разгляд уносяцца наступныя пытанні: справаздача старшыні аб дзейнасці раённага Савета дэпутатаў у 2018 годзе і стане спраў на падведамаснай тэрыторыі;

аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2018 год; аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў, забеспячэнні бяспекі і занятасці непаўналетніх у 2018 годзе;

аб выкананні мерапрыемстваў па кіраванні і распараджэнні ўласнасцю Ляхавіцкага раёна за 2018 год;

іншыя пытанні.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў – 9.00-9.20. Пасяджэнне пастаянных камісій – 9.20-9.50. Пачатак работы сесіі – 10.00.