Вадзіцель у Ляхавічах не прапусціў пешахода. Якое пакаранне за парушэнне ПДР прадугледжана

Сёння днём, 9 сакавіка,   у міліцыю паступіў тэлефонны званок з паведамленнем, што аўтамабіль на “зебры”не ўступіў дарогу пешаходу і паехаў далей у напрамку Баранавічаў.
Падчас пошукавых мерапрыемстваў вадзіцель быў устаноўлены. Ім аказаўся ляхавічанін 1998 г.н. Супрацоўнікі АДАІ высветлілі, што аўтамабіліст парушыў адразу некалькі пунктаў правілаў дарожнага руху. Ен не спыніўся перад пешаходным пераходам і выехаў на паласу сустрэчнага руху, транспартны сродак не меў допуск да ўдзелу ў дарожным руху , а таксама пратэктар шын не адпавядаў ПДР.

На вадзіцеля-парушальніка складзены адміністрацыйныя пратаколы. Прычым за тое, што ён не прапусціў пешахода прадугледжаны штраф, а за выезд на паласу сустрэчнага руху прадугледжаны штраф з пазбаўленнем ці без пазбаўлення права на кіраванне аўтамабілем.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.