Баявое хрышчэнне падчас вучэнняў прынялі навабранцы

Зусім нядаўна баявыя разлікі 17-га асобнага батальёна сувязі, які дыслакуецца ў Ляхавіцкім раёне, папоўніліся навабранцамі. Але і за такі кароткі тэрмін ваеннаслужачыя апошняга прызыву прайшлі і засвоілі курс маладога воіна, вывучылі замацаваную тэхніку і ўзбраенне. Прафесійнае майстэрства ваеннаслужачыя падраздзяленняў удасканальваюць штодзённа, бо пастаянная баявая падрыхтоўка — аснова станаўлення сённяшняга абаронцы Айчыны.

Некалькі тыдняў таму асабовы састаў батальёна прымаў удзел у спецыяльных занятках па баявой падрыхтоўцы, падчас якіх адпрацоўваліся навыкі салдат у складзе баявых разлікаў на аператыўна-тактычных вучэннях, пытанні дыслакацыі сродкаў сувязі, маскіроўка ў гарадскіх умовах.

Таксама батальён прыняў удзел у вучэннях войскаў сувязі. Асноўная мэта апошніх — узаемадзеянне ў палявых умовах, выхаванне ў салдат вытрымкі, волі да перамогі і ўмення самастойна прымаць рашэнні.

Такога кшталту мерапрыемствы — першы «палявы» вопыт для навабранцаў. Час, праведзены на палігоне, паказаў, што асабовы састаў падраздзялення ўмела і зладжана выконвае пастаўленыя камандаваннем задачы, а новае папаўненне ўпэўнена стала ў строй і ганарова нясе службу.

Сяргей АПАЛОНАЎ,

падпалкоўнік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *